Лявон Вольскі зладзіў дваровы канцэрт у цэнтры Менску

Напярэдадні імпрэзы гледачам прапанавалі абраць некалькі песень, якія яны б хацелі зайграць разам з музыкамі. У дворыку менскага клуба Lidbeer прайшоў вялікі акустычны канцэрт Лявона Вольскага, перадае «Радыё Рацыя». Музыка распавёў, што ўвосень плануе зладзіць паўнавартасны тур па гарадах Беларусі, а таксама падзяліўся ўражаннямі ад выступу ў Менску:– Такі вельмі цікавы досьвед. Таму што мы думалі, што будзе ўсё ж такі больш камерны канцэрт. Мне хацелася больш размаўляць з людзьмі. А атрымаўся амаль што фестываль. Усё ж такі ёсць там нейкія спісы, якія прадпісваюць тое, што не павінна быць. Шкада. Але вось на такіх канцэртах можна класна адрывацца. Фота: Радыё Рацыя Напярэдадні імпрэзы гледачам прапанавалі абраць некалькі песень, якія яны б хацелі зайграць разам з музыкамі.