Першы хакеіст зь Беларусі ў НХЛ праз 76 год пасьля ад’езду наведаў родную вёску

Як хлопец з Налібак згуляў у наймацнейшай хакейнай лізе сьвету. Джону (Яну) Мішуку, першаму ўраджэнцу Беларусі, які згуляў у НХЛ, 79 год. У вайну немцы спалілі ягоную родную вёску Налібакі. Далей былі эміграцыя ў Канаду і шлях да НХЛ. У чэрвені хакеіст-легенда ўпершыню прыехаў на радзіму, пiша «Радыё Свабода». Вёску спалілі, сям’ю вывезьлі ў НямеччынуЦяпер на месцы, дзе стаяла хата Джонавых бацькоў, — чыстае поле. У 1943 годзе немцы вёску спалілі, а жыхароў вывезьлі на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Пра тыя часы Джон мала што памятае: яму было тры гады. «Наша сям’я страціла ўсё, — кажа Джон. — Гэта быў іх дом. Нас выгналі з фэрмы, а вёску спалілі дашчэнту». Фота: svaboda. org Пераезд у Канаду, захапленьне хакеемПасьля вайны сем’і зь нямецкіх лягераў пераяжджалі ў Канаду. Такая была гісторыя і ў Джонавай сям’і. Спачатку ў 1950 годзе ў Канаду пераехаў бацька Джона, які знайшоў там працу на грыбной фэрме. Пасьля ён вярнуўся па астатнюю сям’ю і перавёз усіх у Гэмілтан (Антарыё).