У Гароднi адбудзецца паўстанцкі квіз, прысвечаны Каліноўскаму

Усіх удзельнікаў чакаюць прызы і падарункі, а таксама шмат цікавага. У Цэнтры гарадскога жыцця 16 чэрвеня адбудзецца квіз (інтэлектуальная гульня), прысвечаная Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863-64 гадоў. Ладзіць квіз кіраўнік інтэрнэт-крамы Imbryk. by Алесь Мазанік, паведамляе «Радыё Рацыя». – Гэта мой унесак у кампанію #Kalinouski2019, да якой я далучыўся на байк-фэсце «Хавайся ў бульбу». Гэты квіз будзе адметны тым, што ў мяне было ўжо некалькі такіх інтэлектуальных мерапрыемстваў, напрыклад, у межах курсаў мова-нанова. Па словах арганізатара, усіх удзельнікаў чакаюць прызы і падарункі, а таксама шмат цікавага. Да грамадскай кампаніі #Kalinouski2019 штодня далучаюцца новыя крамы і асобы, ужо некалькі дзён у межах кампаніі адбываецца эстафета па чытанні вершаў, прысвечаных Каліноўскаму.