![]()
Сам мастак лічыць свае дзеяньні мастацкім пэрформансам. Суд Крупскага раёну прызнаў Алеся Пушкіна вінаватым у правядзеньні несанкцыяванай акцыі 6 чэрвеня на ганку крамы «Эўраопт». Сам мастак лічыць свае дзеяньні мастацкім пэрформансам, паведамляе «Радыё Свабода». 6 чэрвеня а 16:30 Алесь Пушкін выйшаў да крамы «Эўраопт» у цэнтры Крупак з плякатамі Achtung Russia! і Bloodymir! з выявамі Пуціна, а таксама плякатамі Stop russian agression on Europe («Спыніце расейскую агрэсію ў Эўропе»), Russia — war! («Расея — вайна»), «Беларусь у NATO» і сьцягам Паўночнаатлянтычнага альянсу. Праз паўгадзіны яго затрымалі. Пушкін адмовіўся ісьці сам — і міліцыянты зацягнулі яго ў аўтамабіль сілай. З пастарунку яго выдпусьцілі амаль праз суткі. «Мяне ледзь не пабілі за пытаньне «А дзе ў вас тут распушчальная кава?»Паводле Пушкіна, 8 траўня ён прыйшоў у крупскі «Эўраопт» і спытаўся ў працаўніка крамы, дзе знайсьці распушчальную каву. Але той яго не зразумеў, зьняважыў беларускую мову і правакаваў Пушкіна на бойку.