![]()
Чаму фокус расейскага рэжысэра ў стужцы пра Чарнобыль спыніўся на КДБ, ЦРУ і замежных шпіёнах? Скончыліся здымкі расейскага тэлесэрыялу «Чарнобыль», які многія ўжо назвалі адказам на аднайменны нашумелы амэрыканска-брытанскі сэрыял. Расейскі фільм пакажуць сёлета на тэлеканале НТВ «не раней за восень». Пра гэта ў інтэрвію «Радыё Свабода» расказаў рэжысэр Аляксей Мурадаў. Аляксей Мурадаў Фота: «Радыё Свабода» Расейскі «Чарнобыль» узьнік пры падтрымцы Міністэрства культуры РФ, якое ў 2014 годзе выдзеліла на яго 30 мільёнаў рублёў. На расейскім тэлеканале НТВ гэты сэрыял прадстаўлялі як «першы шматсэрыйны мастацкі фільм, які аднаўляе гістарычную храналёгію аварыі і які распавядае пра гераічныя будні ліквідатараў яе наступстваў». Афіцыйны сынопсіс расейскага сэрыялу такі:«Дзеяньне разгортваецца з красавіка па сьнежань 1986 года. Украінскаму аддзелу КДБ СССР становіцца вядома пра цікавасьць, якую праяўляюць замежныя спэцслужбы да Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.