Гарадзенцы думаюць, як абаранiць Беларусь

Лiдары БНК правялi сустрэчу ў Гародні. У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча з лідарамі Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалаем Статкевічам і Яўгенам Афнагелем, паведамляе «Радыё Рацыя» На сустрэчу з палітыкамі прыйшло паўсотні гарадзенцаў, якіх хвалявалі як палітычныя, так і сацыяльна-эканамічныя пытанні. Сваімі ўражаннямі з сустрэчы падзяліўся Мікалай Статкевіч:– Сабралася найперш патрыятычная аўдыторыя. Безумоўна, іх цікавілі сацыяльныя пытанні, але людзі бачаць гэтую чарговую саюзную вакханалію і іх вельмі хвалюе лёс краіны. Яны вельмі баяцца, што Лукашэнка проста здасць нас з трыбухамі. Яны ўжо задаюць пытанні і думаць, як абараніць Беларусь, у тым ліку такія пытанні задавалі мужчыны, якія казалі, што, напрыклад, ва Украіне дзяржава хоць узброіла людзей для абароны незалежнасці, а ў нас гэтага можа не быць, і што тады рабіць. Яўген Афнагель прадставіў на сустрэчы дзеянні БНК падчас будучых палітычных кампаній. – Беларускі нацыянальны кангрэс выкарыстае парламенцкую кампанію дзеля сваіх мэтаў, дзеля таго, каб абудзіць палітычную актыўнасць, разгадаць крышку сітуацыю ў грамадстве.