![]()
Гэта першы такі праект, які робіцца для беларусаў і за грошы беларусаў, робіцца для будучых пакаленьняў. Драматург Андрэй Курэйчык разам з сынам выступіў у якасьці актора ў беларускім фільме «Купала», але кажа Свабодзе, што «быў побач» падчас стварэньня фільму: даўно сябруе з рэжысэрам фільму Ўладзімерам Янкоўскім і рэдактаркай праекту Аляксандрай Барысавай. Пра свой удзел у фільме Андрэй Курэйчык казаў: упершыню падтрымаў «Беларусьфільм», бо студыя ўпершыню за шмат гадоў карысна выкарыстоўвае грошы падаткаплатнікаў на прасоўваньне і разьвіцьцё нацыянальнай культуры, а не арыентуецца на расейскі рынак. Як гэта выглядае?На пачатку тыдня ў сеціве зьявіўся першы трэйлер фільму. Курэйчык кажа, што бачыў рэакцыі на яго, і гэтыя рэакцыі былі добрыя. «Фільм здымаецца сапраўды зь вялікай, прынамсі візуальнай, дакладнасьцю: цудоўна прапрацаваныя строі, дэкарацыі, старыя машыны і гэтак далей, адноўленая атмасфэра віленскай рэдакцыі „Нашай нівы“ і многія іншыя цікавыя аб’екты, — кажа ён.