![]()
Фестываль адбудзецца 19-20 ліпеня 2019 года каля Гарадка, што на Беласточчыне. Гарадзенскі бард і вядоўца Віктар Шалкевіч, што быў прызёрам фэсту ў 90-я гады ХХ стагоддзя, лічыць, што фестываль стаў традыцыяй, якой трэба сысці, паведамляе «Радыё Рацыя». – Кожны чалавек мае нараджэнне, жыццё і смерць. «Басовішча» таксама павінна памерці, бо яно не прыносіць ужо тых вынікаў, якія магло б прыносіць. Гэта раз. Па-другое, яно ўжо не такое, яно стала духоўным сарцірам час ад часу. Вось прыехаць, надзець беларускую кашульку, памахаць бел-чырвона-белым сцягам і паехаць. Калі там сапраўды лавіць маладыя таленты і прамаваць іх далей, то гэтым трэба займацца камусьці. Таму гэта такі аматарскі фестываль, паўаматарскі практычна. На думку Віктара Шалкевіча, менавіта «Басовішча» было тым фэстам, на якім ён адбыўся як спявак:– Я тады ў 92-м годзе выйграў узнагароду і запісаў альбом. Гэта класная ўзнагарода, гэта файна. А далей што? Па вялікім рахунку, «Басовішча» адбылося як фестываль.