Мінск-Масква: Транзіт улады, ці Нас чакае вайна за Беларусь?

Для Пуціна Лукашэнка «шасцёрка». Ёсць рэальнасць – і ёсць беларуская палітыка. Рэальнасць такая: беларусы, якія разумеюць небяспеку, што пагражае краіне, збіраюць подпісы за выхад з дамовы «Аб саюзной дзяржаве», а кіраўнік Рэспублікі Беларусь вядзе перамовы з кіраўніком Расійскай Федэрацыі аб паглыбленні інтэграцыі да той, якая б задавальняла кіраўніка РФ, глыбіні. Да такой глыбіні, на якой Беларусь і Расія зліваюцца ў адну дзяржаву. «Расія не пасягае на нашу незалежнасць! Пуцін – мой сябар!» – супакойвае беларусаў беларускі палітык Лукашэнка. «Навошта Пуціну Беларусь, калі гэта эканамічна не выгадна? Расіі выгадней мець на захадзе краіну-саюзніцу, чым губернію РФ, так што страта незалежнасці нас не чакае», – падпяваюць Лукашэнку ўсялякія (і не толькі прыкарытныя) баюны. Ім з той жа Расіі кажуць (як нядаўна сказаў гэта дасведчаны ў расійскай палітыцы, у яе крамлёўскім закуліссі галоўны рэдактар радыё «Эхо Москвы» А. Венедзіктаў): «Трэба разумець, што расійская эліта лічыць, што Расія, Украіна і Беларусь — адзін народ.