![]()
Высадка саюзьнікаў у францускім рэгіёне Нармандыя стала пачаткам вызваленьня ўсёй Заходняй Эўропы ад нацысцкай акупацыі. На досьвітку 6 чэрвеня 1944 года на ўзьбярэжжы паўноча-заходняй Францыі пачалася найбуйнейшая ў сусьветнай гісторыі марская дэсантная апэрацыя. Каб вызваліць Эўропу ад нацысцкай акупацыі, на пляжах Нармандыі высадзілася 156 тысяч жаўнераў антыгітлераўскай кааліцыі. Сярод іх быў і ўраджэнец беларускіх Бялынічаў Хоня Кацман, паведамляе «Радыё Свабода». Высадка саюзьнікаў у францускім рэгіёне Нармандыя стала пачаткам вызваленьня ўсёй Заходняй Эўропы ад нацысцкай акупацыі. Яна стартавала амаль на тры тыдні раней, чым апэрацыя «Баграціён», у выніку якой нацысты былі вымушаныя адступіць з тэрыторыі Беларусі, а таксама часткі краін Балтыі і Польшчы. Ліст напярэдадні публікацыіХоня Кацман памёр у 2017 годзе. Ён быў адным з найстарэйшых вэтэранаў высадкі ў Нармандыі. Ягоную гісторыю мы плянавалі пачаць ад некалькіх сказаў біяграфіі, якую ўдалося знайсьці ў архівах канадзкіх вэтэранскіх арганізацыяў і працягнуць ягонымі ўспамінамі.