![]()
У хуткім часе пасля выбараў 1989 году беларусы Беласточчыны вырашылі стварыць сваю палітычную партыю. У Беластоку прайшла дыскусія, прысвечаная 30-годдзю першых часткова свабодных парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 4 чэрвеня 1989 году, перадае «Радыё Рацыя». Падчас іх шмат гаварылася пра ўдзел у гістарычных падзеях прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў, найперш беларусаў, а таксама пра погляд на тыя падзеі з боку краін-суседзяў. У беларускім асяроддзі ў той час паўстаў першы Беларускі выбарчы камітэт, які вылучыў Сакрата Яновіча ў Сенат і Яўгена Мірановіча ў Сейм. Узгадвае прафесар Яўген Мірановіч:– Нам прапанавалі супрацоўніцтва перш за ўсё прадстаўнікі варшаўскай «Салідарнасці». З беластоцкай «Салідарнасцю» мы не мелі ніякага кантакту, хоць яны былі побач, нават знаёмыя нашыя. Усё ж такі ў Беластоку на беларускае асяроддзе глядзелі праз прызму нейкай міфалогіі, што гэта ўсё камуністы, што хочуць далучыць Беласточчыну да Савецкага Саюза.