Аўтар сцэнару «Чарнобылю» падзякаваў гледачам па-беларуску

Учора выйшаў апошні эпізод мінісэрыялу «Чарнобыль» вытворчасьці амэрыканскага HBO і брытанскага Sky. Пасьля паказу сцэнарыст сэрыялу Крэйг Мэйзін у сэтцы Twitter падзякаваў гледачам па-ўкраінску, па-беларуску і па-расейску, паведамляе «Радыё Свабода». «Вечная памяць» — з такой назвай выйшаў заключны эпізод сэрыялу «Чарнобыль». Сэрыял аказаўся найбольш рэйтынгавым у гісторыі паводле вэрсіі парталу IMBDb. Многія гледачы зьвяртаюць увагу на дакладнасьць дэталяў савецкага побыту, якія ўдалося перадаць рэжысэрам і сцэнарыстам. І гэта пры тым, што аўтары сэрыялу — замежнікі. I am overwhelmed by the response tonight. On behalf of myself, Carolyn, Jane, Johan, Sanne, Jared, Stellan, Emily, HBO, Sky and the entire cast and crew who worked so hard and labored with such love. . . . . . thank you, dyakuyu, dziakui, spasiba. — Craig Mazin (@clmazin) June 4, 2019«Мы зьнялі гэты сэрыял у памяць пра ўсіх, хто пакутаваў і ахвяраваў сабой. Менавіта таму апошні эпізод называецца „Вечная памяць“», — растлумачыў сцэнарыст сэрыялу Крэйг Мэйзін.