![]()
Каму з гістарычных асобаў паставілі помнікі у сучаснай Беларусі. Сёлета ўвосень плянуюць паставіць помнік князю Гедзіміну ў Лідзе і Льву Сапегу ў Слоніме. Свабода прыгадала, якім яшчэ беларускім гістарычным пэрсанажам адкрывалі помнікі ў часы сувэрэннай Беларусі. У гэты сьпіс мы ўключылі гістарычных асобаў, якія скончылі жыцьцё да канца Другой сусьветнай вайны. Тадэвуш КасьцюшкаФальварак Мерачоўшчына Івацэвіцкага раёну на Берасьцейшчыне, 2018 Помнік выраблены за «народныя» грошы. Ініцыятарам збору сродкаў выступіў беларускі актывіст Глеб Лабадзенка. Праект падтрымалі каля 700 чалавек. Вышыня бронзавага помніка без пастамэнту 2,2 мэтра. Аўтар помніка — скульптар Гэнік Лойка. Тадэвуш Касьцюшка (1746–1817) — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце беларусаў. Давыд ГарадзенскіГорадня, 2018 год Стаіць на падыходзе да Старога і Новага замкаў на вуліцы Давыда Гарадзенскага.