![]()
Прыпавесць старажытнага Канфуцыя для сучасных беларусаў. З размовы з вялікім вучоным і філосафам Кітая Канфуцыем, якая адбылася дзве з паловай тысячы гадоў таму— Што неабходна для таго, каб краіна квітнела?— Патрэбны тры рэчы: шмат хлеба, моцнае войска і наяўнасць разумных людзей. — Чым можна ахвяраваць у выпадку крайняй неабходнасці?— Арміяй, нават хлебам, але ні ў якім разе не станам розуму. Каб знішчыць беларускую мову, нашы ворагі часта кажуць, што яна непрыгожая, брыдкая, грубая. Адным словам, створаная неразумнымі людзьмі. Ці адпавядае гэта сапраўднасці?Паспрабуем паназіраць і паразважаць. Канец мая. Каля васьмі гадзін раніцы. Хмарны дзень. Праз невялікае балотца па наезджанай аўтамабілямі і пратаптанай людзьмі дарозе вяду веласіпед, падымаючыся на невялікі пагорачак. Непадалёку віднеецца пафарбаваны шчыт маёй дачы. Нечакана адтуль, дзе цесна стаяць дачныя хаты, выбягае чырванавата-карычневая казуля. Высока паднімаючы пярэднія ногі ў густой высокай траве, абсыпанай дажджынкамі-расінкамі, яна скачкамі набліжаецца да мяне.