Станіслаў Шушкевіч: У Беларусі выдаць маю кнігу практычна немагчыма

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў пра прэзентацыю сваёй кнігі пра развал Саюза, якая адбудзецца ў Менску 8 чэрвеня. - Гэта фактычна новы варыянт кнігі, першапачатковы варыянт якой выдаваўся ў Маскве, Таліне, Варшаве і Вільні. Кніга пабудавана такім чынам, што там змешчаны маленькія апавяданні, але ўсе з майго жыцця. І яны вельмі павучальныя. У кнізе шмат фотаздымкаў і ідэй, я зрабіў да іх каментар. Мне падаецца, што ў такім варыянце яе даволі цікава чытаць, бо прыгод і падарожжаў у маім жыцці было шмат. Галоўныя ж тэмы кнігі: чаму распаўся Савецкі Саюз? Чаму не знайшлі іншы варыянт? Хто ў гэтым вінаваты?- Дзе можна набыць кнігу?Станіслаў Шушкевіч: Гэта для мяне адно з самых складаных пытанняў. Але на прэзентацыі кнігу можна будзе купіць дакладна. Яна выдадзена ў замежжы, у Беларусі выдаць кнігу практычна немагчыма, бо гэта вялікая рызыка для выдаўца. Наклад кнігі – тысяча экзэмпляраў, а вось, калі надрукавалі першы раз, то быў 2 тысячы. І кніга разыйшлася ў Маскве за два дні.