Нож у спіну, ці Пра салідарнасць з палітвязнямі

Вы ўсё спрабуеце гуляць з рэжымам у шахматы, а так не атрымаецца. Напісаць гэтыя радкі мяне прымусіла рэакцыя,  а дакладней, яе поўная адсутнасць на інфармацыю пра пагрозу завядзення новай крымінальнай справы на Змітра Дашкевіча з боку, здавалася б, сваіх – нашай апазіцыі. Вы спытаецеся, чаму я не казала пра гэта падчас нашай апошняй сустрэчы? Цяжка гаварыць пра такія рэчы між справамі, таму цяпер я дазволю сабе зняць дзелавы пінжак і выказацца па-жаночаму, як нявеста палітвязня. Спадарства, таварышы, калегі; кансерватыўныя і прагрэсіўныя;  прыхільнікі “старой меншасці” ды “новай большасці” – ды якая ў прынцыпе розніца, як хто завецца? Ніхто з вас чамусьці не выказаў ні слова ў салідарнасць з Дашкевічам… Не так даўно, яшчэ паўтара года таму, на свабодзе Зміцер штодня гутарыў з вамі па тэлефоне, сустракаўся за кубкам кавы, абмяркоўваў бягучыя палітычныя справы ды выказваў прагнозы на прэзідэнцкія выбары. Рубрика: политика