![]()
Вынікі выбараў празь беларускі ракурс падсумоўваюць ураджэнкі Беларусі, якія галасавалі на выбарах у Эўрапарлямэнт. Вынікі эўрапейскіх выбараў празь беларускі ракурс падсумоўваюць ураджэнкі Беларусі, якія галасавалі на выбарах у Эўрапарлямэнт — аніматарка праекту «Пашыраем веды пра міграцыю» Брусэльскага Свабоднага ўнівэрсытэту і Цэнтру разьвіцьця моладзі Маргарыта Тарайкевіч з Бэльгіі, кіраўніца беларускай суполкі «Скарына» у Чэхіі Рыта Гаціх, вядучая праграмы «Прасьвет» на тэлеканале Белсат Аліна Коўшык і дасьледчыца Вераніка Лапуцька, якія выбіралі эўрадэпутатаў ад Польшчы, паведамляе «Радыё Свабода». «У роднай краіне я была пазбаўленая голасу як раб, быдла або дзіця»Ганна Соўсь: Беларуская пісьменьніца Сьвятлана Курс, якая жыве ў Польшчы і мае грамадзянства гэтай краіны, у нядзелю напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку: «Мая маленькая драма ў тым, што ў роднай краіне я была пазбаўленая голасу як раб, быдла або дзіця. Апошні раз я галасавала ў 1994, пасьля таго выбараў у нас няма і ня будзе яшчэ невядома колькі.