![]()
Майстры з Ліды мараць пабудаваць пад Менскам першы ў Эўропе цэнтар шакаляду. Алена Ціхановіч і Вадзім Бачараў паўтара года таму адкрылі ў Лідзе адзіную ў Беларусі майстэрню крафтавага шакаляду. Кажуць, славутыя шакаляднікі каштуюць іхныя труфэлі і адмаўляюцца пасьля есьці свае. Кліентка са Швайцарыі чакае прыезду ў Беларусь — хвалёны на ўвесь сьвет «родны» шакаляд ёй болей не даспадобы, пiша «Радыё Свабода». Плітка каштуе да 25 рублёў Фото: «Радыё Свабода» Мануфактура з пахам какавы знаходзіцца ў будынку закінутага заводу на ўскрайку Ліды. «Лофт», — жартуе гаспадар майстэрні. Унутры больш утульна. На плошчы ў 130 «квадратаў» месьцяцца цэх вырабу натуральнага шакаляду і кавярня за празрыстай сьценкай. Тоненькія пліткі на першы погляд мала чым адрозьніваюцца ад тых, што ў шараговай краме. Хіба што адмысловай абгорткай з залачоным надпісам. Але цэнам цяжка даць веры. Шакалядкі па 70 грамаў каштуюць ад 13 да 25 рублёў. Фото: «Радыё Свабода» Гаспадары ўпэўненыя ў якасьці прадукту і абяцаюць патлумачыць, адкуль такія сумы.