![]()
93-гадоваму вэтэрану вайны ўручылі мэдаль БНР. На знак прызнаньня заслугаў у нацыянальным дэмакратычным руху Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла вэтэрана вайны, літаратара і найстарэйшага фронтаўца Фелікса Шкірманкова мэдалём да 100-годзьдзя БНР, паведамляе «Радыё Свабода». 27 траўня, у 93-ю гадавіну нараджэньня, узнагароду ўручылі яму старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў і ягоныя аднапартыйцы Барыс Вырвіч ды Ўладзімер Кудраўцаў. Мэдаль быў зацьверджаны ў дні сьвяткаваньня 100-годзьдзя незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі і «уручаецца за пажыцьцёвыя заслугі ў працы дзеля зьдзяйсьненьня ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г. , у тым ліку за дасьледаваньні і папулярызацыю беларушчыны, здабыцьцё і ўмацаваньне дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі». Пасьведчаньне да мэдаля БНР Фото: «Радыё Свабода» Мэдалём узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа. Уручэньне ўзнагарод мае адбывацца на працягу 2019 году.