![]()
Ужо шмат гадоў мэрыя Таронта ўздымае 25 сакавіка бел-чырвона-белы сьцяг перад гарадзкой ратушай. У 1970 годзе мэр Таронта Вільям Дэнісан (William Dennison) выдаў афіцыйную праклямацыю, якая абвяшчала 25 сакавіка “Беларускім днём незалежнасьці” ў горадзе ў знак павагі да беларускае дыяспары ў Канадзе і ў знак салідарнасьці зь Беларусьсю, піша сайт radabnr. org. 25 сакавіка 1970 года і на працягу многіх наступных гадоў мэрыя Таронта ўздымала на Дзень незалежнасьці Беларускай Народный Рэспублікі беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сьцяг перад гарадзкой ратушай. ***Горад Таронта — публічная абвяшчэньне«Беларускі дзень незалежнасьці»Серада, 25 сакавіка 1970 г. Горад Таронта атрымаў зварот ад Беларускага канадзкага каардынацыйнага камітэту з просьбай абвесьціць сераду, 25 сакавіка, “Беларускім днём незалежнасьці”. У гэты дзень адзначаецца 52-я гадавіна незалежнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі, якая існавала кароткі час, пасьля чаго яе ўрад быў зрынуты і выціснуты ў эміграцыю.