![]()
Першы ў Польшчы Фестываль беларускага тэатру адкрыецца ў Варшаве ў нядзелю 26 траўня. „Першы ў Польшчы Фестываль беларускага тэатру адкрыецца ў Варшаве ў нядзелю 26 траўня”, – кажа racyja. com прадзюсар фестывалю Кшыштаф Ляшчынскі:– Тэатральная супраца паміж Польшчай і Беларуссю існуе, але гэта аднаразовыя мерапрыемствы, тэатры прыязджаюць да тэатраў. Фестываль беларускага тэатра адбываецца ўпершыню. „Незалежныя тэатры працуюць у Беларусі шмат гадоў, зараз іх вельмі шмат”, – кажа прадзюсарка незалежных беларускіх тэатраў Марына Дашук:– Раней мы мелі магчымасць працаваць толькі на дзяржаўных пляцоўках. Не было такіх незалежных прастораў, напрыклад, некалькі гадоў таму „Гарызонт”, які стаіць у цэнтры Менску, аддалі людзям. Там і тэатр і танец. Зараз з’явіліся месца для тых групаў, гэта дае больш магчымасцяў людзям развівацца. Фестываль пройдзе ў Тэатральным інстытуце імя Збігнева Рашэўскага, па вуліцы Яздув 1, у Варшаве. Ён працягнецца да пятніцы 31 траўня.