![]()
Цяжка, калі думаеш, што яны гэта ад тупасці. Страшна, калі разумееш, што не. «Тое, што зроблена зараз у Курапатах — усе гэтыя брамкі, кветачкі, лавачкі, сетка-рабіца вясёлянькага зялёнага колеру — гэта не адсутнасць густу, не тупасць, не дурасць і не глупства. Гэта абсалютна дакладны і тонкі разлік, — піша Ганна Севярынец. Думаю, усё там усвядомлена з высокай ступенню пранікнення ў тэму: і брамка, і сетка. Знізіць пафас спачування, знізіць градус успрыняцця. На Беларусі ўмелі і умеюць рабіць магутныя, эмацыйна пераканаўчыя мемарыялы. Проста тут і мэты такой не стаяла. Стаяла - адваротная. Збіць на нуль пачуццё горычы і трагедыі. Брамкай. Зялёненькай сеткай. Клумбачкамі. Ну, так, было нешта некалі, нехта невядомы пастряляў нейкіх невядомых. А што такова? Шкада, канешне, ну дык вось лавачкі. Можна пасядзець, паспачуваць. Цяжка, калі думаеш, што яны гэта ад тупасці. Страшна, калі разумееш, што яны гэта ў цвярозым розуме. У вельмі нават цвярозым. Пасля таго, як дзяржава прыйшла ў Курапаты, стала горш.