Сяргей Жадан: Жыцьцё з выбарамі не канчаецца пра ситуацыю ва украине

Украінскі паэт, празаік і музыкант - пра сiтуацыю ва Ўкраіне. Украінскі паэт, празаік і музыкант Сяргей Жадан быў сёлета госьцем літаратурнага фэстывалю «Сьвет кнігі» ў Празе. «Радыё Свабода» сустрэлася зь ім у кулюарах фэстывалю і пагаварылі пра тое, што адбываецца ва Ўкраіне пасьля абраньня прэзыдэнтам шоўмэна Ўладзіміра Зяленскага. — Апошні раз мае калегі гаварылі з табой напярэдадні другога туру, ты ўжо быў гатовы да перамогі Зяленскага і выказваў свае меркаваньні пра тое, што будзе далей. Але скажы — наколькі нечаканымі былі вынікі галасаваньня?— Асабіста для мяне яны былі абсалютна чаканымі і прадбачальнымі, бо я сачыў за сацыялёгіяй, за апытаньнямі, і некалькі апытаньняў давалі дакладна гэтую лічбу — 70 зь нечым працэнтаў. Таму я, шчыра кажучы, не разумею тых украінцаў, якія былі зьдзіўленыя, расчараваныя, упалі ў дэпрэсію. Бо ж было зразумела, што ў гэтым выпадку пераможа менавіта гэты кандыдат і хутчэй за ўсё менавіта з такім вынікам. Затое, калі ўжо было зразумела, што Пятро Парашэнка прайграе, я ўласна тады і пасьпяшаўся яго падтрымаць.