![]()
Ускрэсне мова. Выжыве народ. 14 траўня - дзень здзеку над нашымі нацыянальнымі святынямі. Над мовай, гербам, сцягам. Гэты дзень 1995 года заўсёды будзе нагадваць пра ненасытную прагу да ўлады, ненасытную чалавечую сквапнасць – і пра адплату за гэта. Пра ўсё тое, пра што напісаў Пушкін у казцы пра рыбака і рыбку, якая была надрукаваная ў гэты дзень (14 траўня) 1835 года, напісаў у «Фэйсбуку» беларускі паэт і палітык, адзін з лідэраў Беларускага Нацыянальнага Кангрэса, Уладзімір Някляеў. Паэт прысвяціў падзеям 24-надовай даўніны верш:КАЗКА ПРА ЛУКУ, ПРА ЛІПКУ І ЗАЛАТУЮ РЫБКУ«Зрабіў бы, Лука, карыта з ліпкі», -Прасіла слёзна жонка рыбака. Той кінуў вуду. . . Залатую рыбкуНа чарвяка ў Дняпры злавіў Лука. «Чаго ты хочаш?» – запытала тая. І што ён ні прасіў – за чарвякаУсё давала рыбка залатая,Трывала ўсё, што выдумляў Лука. Ён стаў царом. Завёў замест царыцыГарэм, дзе танцавалі маладзіцы,Займеў уладу, войска і казну,І збудаваў палац сабе ў сталіцы –З партрэтам ва ўвесь рост на ўсю сцяну.