![]()
14 траўня споўніўся год, як ня стала маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў генэрала Юрыя Захаранкi. 14 траўня споўніўся год, як ня стала Ўльляны Рыгораўны Захаранкі, маці зьніклага экс-міністра ўнутраных спраў генэрала Юрыя Захаранкі. Грамадзкія актывісты з Гомля сёньня наведалі магілу Ўльляны Рыгораўны ў мястэчку Васілевічы на Гомельшчыне, усклалі вянок, паведамляе «Радыё Свабода». Дзьве сьмерці«Мы прыяжджалі і прыяжджаем да Ўльляны Захаранкі ня толькі дзеля абавязку, але і з чыста чалавечых памкненьняў, — кажа старэйшы гомельскі палітык Уладзімер Кацора. — Гвалт над людзьмі ў самых розных праявах дагэтуль у Беларусі не спыняецца. Сын Ульляны генэрал Юры Захаранка быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, мы разам працавалі на дэмакратычныя перамены. Увечары 7 траўня 1999 году Юры ішоў у Менску з аўтастаянкі дахаты — і зьнік. Яго нахабна выкралі невядомыя. З таго часу мы пэрыядычна наведвалі Ўльляну Рыгораўну, каб падтрымаць яе ў няўцешным мацярынскім горы».