![]()
Бо цярпенняў беларусаў хопіць ужо на некалькі еўрапейскіх краін. Палітычны дзеяч і пісьменнік прадставіў бабруйчанам свае кнігі і распавёў, чым займаецца Беларуская хрысціянская дэмакратыя. «Бабруйскі кур’ер» пагутарыў з Паўлам пра выбары і выключэнне з ПЭН-цэнтру. «У няволі адчуваеш і разумееш больш»: пра кнігі– Мой раман «Беларусалім», а таксама зборнік эсе «Каменнае сэрца», нарадзіліся падчас маіх «адсідак», якіх за ўсё маё жыццё набегла амаль пяць гадоў. «Каменнае сэрца» – новая кніга, я з ёй яшчэ не быў на прэзентацыях. Яна выйшла ў серыі «Вясны» – «Беларуская турэмная літаратура». Яна пра ўнутраны свет беларуса, які трапляе ў турму. Мне было цікава за гэтым сачыць, даследаваць – як людзі мяняюцца ў няволі, як там сябе паводзяць, што адчуваюць. Назва кнігі шматзначная. «Каменным сэрцам» маладафронтаўцы называюць «амерыканку». А яшчэ гэта пра каменнае сэрца тых, хто не хоча бачыць Беларусь вольнай, ды пра нашыя сэрцы, што камянеюць тут, на волі. Мы шмат што не заўважаем у паўсядзённым жыцці.