Яўген Вапа: Абавязак кожнага беларуса – бараніць родную мову

Мова – падмурак нацыі, дзяржавы, незалежнасці. „Беларускае Радыё Рацыя” далучаецца да кампаніі ў падтрымку беларускай мовы, прымеркаванай да перапісу насельніцтва. Галоўны рэдактар „Беларускага Радыё Рацыя” Яўген Вапа з’яўляецца аўтарам гэтай ідэі:– Калі мы маем дачыненне да сітуацыі поўнай няроўнасці, у якой знаходзіцца беларуская мова de jure ў Беларускай дзяржаве, а status quo беларускай мовы ёсць, на жаль, маргінальным, натуральным абавязкам кожнага беларуса ёсць сваю родную мову бараніць. Мова – падмурак нацыі, дзяржавы, незалежнасці. Пачуццё прыналежнасці да свайго народу можа нам даваць права дамагацца, каб нашай роднай мовай запісалі беларускую, нягледзячы, на якой мы размаўляем. Гэта наша не толькі права, але і наш абавязак. - Сёння ў Беларусі па заканадаўстве – двухмоўе. Але фактычна паўсюль пануе менавіта расейская мова. - Існуючы закон пра двухмоўе для мяне з’яўляецца звычайнай русіфікацыйнай фальшыўкай. Гэты закон мае не бараніць беларускую мову, а ўводзіць і замацоўваць расейскую мову.