140 гадоў таму нарадзіўся адзін з айцоў БНР Янка Серада

Старшыня прэзідыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі нарадзіўся ў вёсцы Задзьвея Наваградскага павету. Дзеяч беларускага нацыянальнага руху, старшыня прэзідыуму Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Янка Серада нарадзіўся 13 траўня 1879 года ў вёсцы Задзьвея Наваградскага павету (цяпер Баранавіцкі раён). Біяграфія Серады дастаткова дагэтуль не вывучана, передае «Радыё Рацыя». У 1903 годзе Янка Серада скончыў Варшаўскі ветэрынарны інстытут. Пазней па гэтай спецыяльнасці ён напісаў шэраг працаў. Вядома, што ў 1905-06 гадах служыў у расійскім войску ў Маньчжурыі. Пазней, у 1907-11 гадах працаваў ветэрынарам у Мінскай губерні. Адначасна выкладаў у Мар’іна-Горскай сельскагаспадарчай вучэльні. У час Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў расійскае войска, дзе, паколькі быў спецыялістам па конях, працаваў ветэрынарам. Вядома, што ў 1917 годзе Янка Серада ужо быў сябрам Беларускай сацыялістычнай грамады. У тым жа годзе – старшыня прэзідыуму Усебеларускага кангрэсу. А ў 1918 годзе – адзін з айцоў БНР.