![]()
Беларусы Санкт-Пецярбурга прыязджаюць у Лемяшоўскі мемарыял штогод з 1991-га. Беларусы Санкт-Пецярбурга на Лемяшоўскім мемарыяле ўшанавалі памяць бязвінна расстраляных падчас сталінскіх рэпрэсій. Беларускі гісторык Анатоль Разумаў адкрыў звесткі пра сакрэтны могільнік НКВД у 35 кіламетрах ад культурнай сталіцы Расеі. Па розных падліках тут пахавалі каля 40 тысяч рэпрэсаваных розных нацыянальнасцяў: беларусаў, палякаў ды габрэяў. Сярод выбітных беларусаў тут у прыватнасці знайшоў свой спачын беларускі кампазітар, ураджэнец Лепельшчыны, што на Віцебшчыне, Антон Грыневіч. За яго ды іншых землякоў больш за 20 гадоў да адмыслова ўсталяванага крыжа прыязджае памаліцца адзін з пачынальнікаў Беларускага грамадска-культурніцкага таварыства Мікалай Мікалаеў разам з паплечнікамі, паведамляе «Радыё Рацыя». – „І вазьмі іх сабе, дзе будуць цешыцца святлом і ахалодай і супакоем вечным, дзе няма болю і суму, ні ўздыхання, дзе вечна шчаслівым агляданнем цябе будуць захапляцца. ” Валянцін Пятровіч Грыцкевіч, старшыня беларускага грамадска-культурнага таварыства, чытаў гэта з 1992 году.