![]()
Як гэта яшчэ у Магілёве салют з гэтай нагоды не зладзілі. Усё, цяпер калі я зраблю прыборку дома, то буду гэтую падзею суправаджаць перарэзваннем чырвоных стужак і фанфарамі. Ну, а што? А чаму камусьці можна, а мне не. У Магілёве «дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» Ігар Марзалюк урачыста адкрыў новыя поручні ў парку. Парэнчы ўсталявалі металічныя, а таму «дэпутат» ажно чырвоную стужку перарэзаў з гэтай нагоды. Сапраўды, усталяваць у ХХІ стагоддзі металічныя поручні – гэта яшчэ тое дасягненне. Амаль як для першабытнага чалавека пераход з эпохі неаліту ў бронзавы век. Вось я ўсё думала, для чаго нам патрэбны «парламент»? Звычайна прадстаўнікі гэтай структуры мусяць законы абмяркоўваць і прымаць. І такім чынам прадстаўляць інтарэсы грамадзян – сваіх выбарцаў. А аказваецца, для таго «парламент» нам патрэбны, каб ягоныя прадстаўнікі чырвоныя стужкі пераразалі. Няхай надалей існуе дэкрэт аб «дармаедах». Бог з ім, з гэтым падаткам на допуск да руху. Падумаеш, не выконваюцца правы на свабоду мірных сходаў.