![]()
Менскі пэнсіянэр распавёў неверагодную гісторыю. Эдуард Сташкевіч — карэнны мянчук, яму 87 гадоў. У 1960-1970-х працаваў у авіяатрадзе, які абслугоўваў чальцоў ураду, быў пілoтам тагачаснага першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава, перадае «Радыё Свабода». Скарбы на гарышчыНезадоўга да пачатку Другой сусьветнай вайны ягонага бацьку, вайсковага мэдыка, перавялі служыць у Латвію — у горад Крустпілс на правым беразе Даўгавы. Там 22 чэрвеня 1941 году сям’ю засьпела вайна. Бамбаваньні нямецкай авіяцыі станавіліся ўсё мацнейшымі, заставацца было небясьпечна. Ужо на наступны дзень вайны Рыгор Сташкевіч адвёз жонку з траімі дзецьмі (васьмі- і сямігадовыя Эдзік і Жора і трохгадовая Сьвятланка) на перапоўнены вакзал. Цудам яму ўдалося ўціснуць родных у перапоўнены таварны вагон — надта шмат было ахвотных уратавацца ад вайны. Так пачалася эвакуацыя, якая расьцягнулася на доўгія гады. Гэта быў апошні раз, калі яны бачылі мужа і бацьку: у тым жа годзе ён прапаў бязь вестак у баях пад Масквой, ніякай інфармацыі здабыць не ўдалося да сёньня.