Новы пасол Польшчы прыбудзе ў Беларусь на наступным тыдні

Новы пасол Польшчы Лешак Шарэпка прыбудзе ў Беларусь на наступным тыдні, паведаміў прэс-сакратар польскай дыпламатычнай місіі Павел Марчук. Лешаку Шарэпку 46 гадоў. Ён выконваў абавязкі намесніка пасла ва Украіне, быў першым сакратаром польскага пасольства ў Расіі. Папярэдні пасол Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін пакінуў Мінск у красавіку мінулага года, неўзабаве пасля авіякатастрофы польскага ўрадавага самалёта под Смаленскам. Цяпер дыппрадстаўніцтвам кіруе часовы павераны Вітольд Юраш, паведамляе БелаПАН. Рубрика: политика