![]()
Сваё жыццё за паству яны аддалі 19 ліпеня 1943 года ў вёсцы Баравікоўшчына, што на самым ускрайку Налібоцкай пушчы. Маючы магчымасць уратавацца, айцы Ахілес і Герман прынялі рашэнне застацца са сваімі вернікамі, і пайшлі за іх на смерць, пiша mlyn. by. Праз некалькі дзён пасля трагедыі людзі, што выжылі ў лясах падчас карных аперацый, адшукалі на папялішчы астанкі пастыраў і пахавалі іх пры касцёле ў Пяршаях, а на хвалях перабудовы знайшлі сродкі і добраўпарадкавалі магілу. Пробашчам у вёску Пяршаі Ахілес Пухала прыехаў дзесьці ў кастрычніку 1939 года. У 1941-м, ужо пасля прыходу немцаў, у гэтых мясцінах з’явіўся і Герман Стэмпень. Адразу дапамагаў айцу Гіляру ў Івянцы, а затым пайшоў служыць вікарыем да Ахілеса. Сумленныя, міласэрныя, самаахвярныя маладыя ксяндзы заваявалі сярод пяршайскіх парафіян высокі аўтарытэт. Былі яны побач з людзьмі і ў той трагічны дзень 1943 года. Пра апошні дзень пяршайскіх ксяндзоў мясцовыя людзі расказваюць па-рознаму. — Вы ж разумееце, жывых сведак тых падзей ужо не засталося, — кажуць жанчыны.