Віцебскія актывісты ўшанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Актывісты ўсклалі кветкі i запалілі памінальныя знічкі. Напярэдадні Радаўніцы сябры грамадзянскай ініцыятывы «Хайсы» наведалі ў ваколіцах Віцебску месцы расстрэлаў і пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Ля крыжоў памяці і на магілы, у якіх ляжаць знойдзеныя ў часе пошукавых экспедыцыяў парэшткі рэпрэсаваных, актывісты ўсклалі кветкі, запалілі памінальныя знічкі, паведамляе «Новы час». Грамадзянскія могілкі ля вёскі МазалаваУ жніўні 2018 году на ўскрайку мазалаўскіх могілак амаль патаемна ад грамадскасці былі пахаваныя парэшткі 302-х чалавек, знойдзеныя годам раней вайскоўцамі 52-га пошукавага батальёну ў лесе пад Хайсамі. Шыльда на драўляным крыжы не паведамляе ані пра пахаваных у магіле, ані пра тое, хто забіў столькі людзей. Абураныя гэткім стаўленнем да мінулага побач з афіцыйным крыжом грамадcкія актывісты летась усталявалі свой. На шыльдзе напісана: “Ахвярам сталінскага тэрору, расстраляным каля вёскі Хайсы ў 1937-39 гадах і перапахаваным тут у 2018 годзе”.