Паўлюк Трус: паэт, які будзіў на Гомельшчыне нацыянальную самасвядомасць

Невядомыя факты з жыцця беларускага літаратара. Шостага траўня спаўняецца 115 гадоў з дня нараджэньня Паўлюка Труса — аднаго з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 20-х гг. Песьню на яго вершаваны шэдэўр «Падаюць сьняжынкі. . . » (уступ да паэмы «Дзявяты падмурак») выконвалі «Песьняры», сам паэт меў выдатны голас і ўсіх дзівіў шыкоўным выкананьнем народных песень. Пры жыцьці да яго ставіліся па-рознаму: называлі і слабахарактарным, і эпігонскім у творчасьці, але ніхто ня мог замаўчаць таго праўдзівага факту, што вершы Паўлюка Труса бязьмерна любіў і завучваў на памяць просты народ — беларускія сяляне. 1. Матэрыяльна падтрымліваў сям’ю, якая вечна была ў пазыках Паўлюк Трус, 1925 год «. . . можа, у цябе выпадзе, скора будуць грошы, дык прышлі. . . мы пазычалі за гумно заплаціць, дык яшчэ не аддалі, і пастуху яшчэ не аддалі. Пастуху трэба 7 руб. , дык трэба ўжо аддаць гэтыя грошы, а іх няма. . . »[2]; «Адпішы нам скора, можа, ты можаш цяпер прыслаць руб.