![]()
Віцебскі распаўсюднік незалежных СМІ ўжо больш як 20 гадоў мае ў цэнтры горада ўласнае «працоўнае» месца. Штодня, апроч выходных, ён выходзіць да дома №28 па вуліцы Леніна, расчыняе бел-чырвона-белы парасон і раскладае на століку газеты і часопісы, паведамляе “Радыё Рацыя” . Толькі за апошнія паўтара месяцы яго тройчы затрымлівала міліцыя, апошняе затрыманне адбылося тры дні таму, кажа Барыс Хамайда:– Я стаяў, як звычайна. Але выскачыла кіраўнічка крамы “Веста”, пачала крычаць, што гэтае месца здадзена ў арэнду і што я не павінны тут стаяць. Выклікала міліцыю, яны прапанавалі мне сысці, я адмовіўся, тады яны сказалі: “Паедзем у пастарунак”. Гадзіну там пратрымалі, склалі пратакол, нібыта я загрувашчваў вуліцу і перашкаджаў мінакам праходзіць па ходніках. Такія правіны мусіць разбіраць адміністрацыйная камісія райвыканкама, за іх звычайна штрафуюць, аднак Барыса Хамайду нікуды не выклікалі. Зрэшты, распаўсюднік мае досвед і больш сур’ёзных пакаранняў:– Раней складалі пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне.