![]()
Чаму Лукашэнка так баіцца праўды пра Курапаты. Пасля «вялікай размовы» Лукашэнкі 4 красавіка ў Курапатах пачалі зносіць крыжы, затым улады ўзяліся за «добраўпарадкаванне» Народнага мемарыялу. Усё гэта суправаджаецца шматлікімі маніпуляцыямі адносна версій і колькасці знішчаных тут людзей. Многія з выказванняў, у тым ліку афіцыйных СМІ, пераступаюць не толькі маральныя, але і законныя межы. Гісторык, даследчык савецкіх рэпрэсій 1930 – 1950-х гадоў Ігар Кузняцоў падзяліўся з «Новым Часам» сваім меркаваннем пра чарговы наступ на Курапаты. Ігару Кузняцову не раз даводзілася сутыкацца з абвінавачваннямі ў фальсіфікацыях звестак па рэпрэсіях у Беларусі і нават адстойваць свае гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю ў судзе. Але справа ў тым, што ўсе нападкі на дыпламаванага спецыяліста сыходзілі ад людзей, абсалютна недасведчаных не тое што ў тэме рэпрэсій, але і ў гісторыі ўвогуле. Вось і 17 красавіка на сайце «Советской Белоруссии» быў апублікаваны артыкул Андрэя Мукавозчыка «Лжэгісторыкі».