![]()
Ён прапанаваў праект арганізацыі 200-тысячнага беларускага войска. Беларускі вайсковец, генерал, міністар Беларускай Народнай Рэспублікі Кіпрыян Кандратовіч нарадзіўся 28 красавіка 1859 года ў вёсцы Зіневічы каля Вавёркі (Лідскі раён), піша harodniaspring. org. Фактычны сын графа Юрыя Трубяцкога, павятовага суддзі. Маці – Зінаіда Залеская – дачка памешчыка, меўшага маёнтак Місевічы каля Зіневіч (зараз Лідскі раён), выйшла замуж на шляхціца Кандратовіча, чыё прозвішча і імя па бацьку Кіпрыян і атрымаў. Трубяцкія дапамагалі выхоўваць малога Кіпрыяна, далі магчымасць атрымаць адукацыю і пачаць ваенную кареру. Вучыўся ў Лідскай павятовай дваранскай школе. Ваенную службу пачаў у 1875 годзе ў Вільні. Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1877-78 гадоў у шэрагах грэнадзёрскага корпуса. Праз некалькі год пасля вайны, у час навучання ў акадэміі, напісаў кнігу “Плеўна і грэнадзёры 28 лістапада 1877 г. ”. Удзельнічаў у так званай кітайскай кампаніі 1900 года – падаўленні “паўстання баксёраў”.