Праваслаўныя вернікі рыхтуюцца сустрэць Вялікдзень

Расклад святочных набажэнстваў. Праваслаўныя вернікі ўсяго свету 27 красавіка адзначаюць Вялікую суботу і рыхтуюцца сустрэць самае важнае хрысціянскае свята — Уваскрэсенне Хрыстовае, альбо Вялікдзень (Пасху), паведамляе Радыё Рацыя са спасылкай на belapan. by. Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел узначаліць святочнае набажэнства ў галоўным праваслаўным храме Менска — Свята-Духавым кафедральным саборы на плошчы Свабоды. У 23. 10 у саборы адслужаць пасхальную паўночніцу. У 23. 45 адбудзецца хрэсны ход, а пасля — літургія, якая абвесціць наступленне Вялікадня. У 23. 00 святочныя набажэнствы пачнуцца ў храмах іконы Маці Божай „Мінская” (вул. Галадзеда, 60), Свяціцеля Мікалая Цудатворцы (вул. Ельніцкая, 28а), Прападобнага Іаана Рыльскага (вул. Сапёраў, 5), Міхаіла Арханёла (вул. Янкоўскага, 2), іконы Маці Божай „Спатоленне загінулых” (вул. Карастаянавай, 14), Уваскрэсення Хрыстовага (вул. Гамарніка, 29), Пакутніцы Таццяны (вул. Русіянава, 50), Прападобнага Сергія Раданежскага (вул.