![]()
Цiкавыя факты пра Беларусь і эспэранта. Навошта Максім Танк і Цішка Гартны вучылі эспэранта, а дзяржаўнае радыё БССР вяло перадачы на гэтай мове. Беларусь і эспэранта. 5 агульных рэчаў, якія вас зьдзівяць. 27 красавіка 1917 году ў Варшаве памёр стваральнік мовы эспэранта Людвік Лазар Замэнгоф, лекар-акуліст і лінгвіст. Свабода адсачыла, што зьвязвае гэтую мову і Беларусь. Што такое эспэранта?Самая распаўсюджаная штучная міжнародная мова, якую лёгка вывучыць дзякуючы простай граматыцы і адсутнасьці выключэньняў. Эспэранта ніяк не зьвязана з пэўнай нацыянальнасьцю ці дзяржавай. Па розных ацэнках, у сьвеце гэтую мову ведаюць ад 200 тысяч да двух мільёнаў чалавек, а для дзьвюх тысяч яна родная. 1. Доктар Эспэранта — з Горадзенскай губэрні Людвік Лазар Замэнгоф Стваральнік эспэранта Людвік Лазар Замэнгоф нарадзіўся ў Беластоку ў 1859 годзе, калі гэты горад уваходзіў у склад Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. На той момант большасьць насельніцтва Беластоку складалі габрэі, якія гаварылі на ідыш.