На Гарадзеншчыне адзначылі 40 дзён пахавання Канстытуцыі

Актывiст хацеў паказаць, што Канстытуцыя не толькі не працуе, а яе нельга нават ушанаваць у публічным месцы. 24 красавіка ў Гарадзенскім раёне сябры АГП на чале з старшынём абласной арганізацыі Мікалаем Салянікам правялі жалобнае памінанне. Адзначалася 40 дзён з дня пахавання Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, паведамляе «Радыё Рацыя». Многа разоў Мікалай Салянік, на якога за апошнія гады склалі мноства пратаколаў за нібыта адміністрацыйныя правапарушэнні і ні разу не апраўдалі, абклаўшы вялізнымі грашовымі штрафамі, прыходзіў на судовыя паседжанні з асобнікамі Канстытуцыі. Старшыня абласной арганізацыі многа разоў зачытваў суддзям артыкулы Канстытуцыі, якія гарантуюць грамадзянскія правы насельнікам Беларусі, даводзіў, што Канстытуцыя – гэта асноўны закон дзяржавы, але ўсё марна. У выіку, зразумеўшы, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь не мае ніякага значання для судовай сістэмы дзяржавы, Мікалай Салянік зладзіў яе урачыстае пахаванне на сваёй прыватнай тэрыторыі.