![]()
Легендарная дыктарка расказала, як адзначыць юбілей, а таксама ўспомніла працу на тэлебачанні. Легендарная дыктарка беларускага тэлебачання і народная артыстка Зінаіда Бандарэнка сёння святкуе 80-годдзе. Праграмы з яе ўдзелам ведаюць не толькі беларусы. На тэлебачанні яна працавала амаль 40 гадоў, і сышла адтуль праз свае погляды. Хто сёння не памятае яе ў якасці вядучай «Калыханкі»? Каму незнаёмы яе пяшчотны голас? Зінаіда Бандарэнка ў вялікім інтэрвю tut. by расказала, як адзначыць юбілей, успомніла працу на тэлебачанні. Зінаіда Бандарэнка нарадзілася ў Мінску 25 красавіка 1939 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны сям’я пераехала ў Гомель. Яе тата — урач, маці працавала дэзінфектаркай. Пасля вайны бацькі не жылі разам. Зінаіда Бандарэнка з дыктарам Варшаўскага тэлебачання Янам Сужыным у 1980 годзе Зінаіда Аляксандраўна скончыла медыцынскае вучылішча і нават працавала акушэркай. Акрамя гэтала яна займалася ў тэатральнай студыі і прайшла вялікі конкурс на пасаду дыктара на Гомельскім тэлебачанні.