![]()
Усім, хто імкнецца на экскурсію ў зону адчужэння, спачатку наведаць нашы бальніцы і анкалагічныя цэнтры. Чарнобыльская трагедыя — гэта не проста гістарычны факт, важная тэма для асэнсавання, якая невычэрпная сваёй філасофскай глыбінёй, складанымі медыцынскімі і сацыяльнымі аспектамі, але і неад’емны складнік нашага жыцця. Яна бязлітасна выпрабоўвае нацыю на фізічную і душэўную стойкасць. Жыхары Беларусі, нягледзячы на замоўчванне праблем, звязаных з аварыяй на ЧАЭС, на палітыку шапказакідальніцтва ў стаўленні да радыяцыйнай бяспекі, якую праводзіць аўтарытарны рэжым, даўно зразумелі, што маюць справу з бядой, здольнай прынесці непрадказальныя наступствы. Асаблівую выразнасць яе згубная сутнасць набывае ў свядомасці людзей, якія ўласным здароўем расплачваюцца за гульні з «мірным атамам». Перад чарговай гадавінай катастрофы ў СМІ з’явілася інфармацыя пра арганізацыю Палескім дзяржаўным радыяцыйна-экалагічным запаведнікам экскурсій па зоне адчужэння. У мяне такі спосаб заробку грошай выклікае абуранасць.