![]()
Менгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у Менску 26 красавіка. Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» настойваюць, што не павінны плаціць за так званыя «паслугі» міліцыі і іншых службаў, перадае «Радыё Рацыя». Як вядома, Менгарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у Менску 26 красавіка. Збор удзельнікаў каля прэзідыуму Акадэміі Навук у 18 гадзін. Шэсце па праспекце Незалежнасці, вуліцам Сурганава і Арлоўскай да царквы на перакрыжаванні вуліц Арлоўская і Карастаянавай, дзе запланаваны мітынг. Але Менгарвыканкам падкрэсліў неабходнасць заключэння дамовы і аплаты паслугаў некаторых службаў, у прыватнасці міліцыі. Прычым сума атрымліваецца вялікая — каля 7 тысяч 800 рублёў. Па словах адной з заяўніц «Чарнобыьскага шляху», сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Вольгі Кавальковай, падобныя ўмовы непрымальныя: «Гэта парушае артыкул 35-ы Канстытуцыі «Аб праве на мірны сход для грамадзян». Мы дамаўляемся на сустрэчу з ГУС Менгарвыканкама, каб атрымаць ад іх дакументы, колькі па іх падліках будзе для нас каштаваць гэтае мерапрыемства.