У Віцебску збіраюць подпісы за шыльды з гістарычнымі назовамі вуліц

Прыхільнікі гэтай ідэі сабралі ўжо каля 200 подпісаў і збіраюцца сабраць не менш за тысячу ў бліжэйшыя дні. За тое, каб на дамах побач з наяўнымі шыльдамі, дзе напісаны сучасныя назовы вуліц, з’явіліся шыльды з гістарычнымі назовамі, выступае грамадскае аб’яднанне “Альтэрнатыва” , паведамляе “Радыё Рацыя”. Прыхільнікі гэтай ідэі сабралі ўжо каля 200 подпісаў і збіраюцца сабраць не менш за тысячу ў бліжэйшыя дні. Потым падпісныя аркушы перададуць у аблвыканкам, распавёў намеснік кіраўніка “Альтэрнатывы”, віцяблянін Аляксандр Корнышаў. – Мы ж не просім памяняць назвы, перайменаваць гэтыя вуліцы. А проста дадатковыя шыльдачкі, што ў такім-та годзе вуліца называлася так, у іншым – так. Мы выбралі 14 вуліц, адну плошчу і адзін праспект. Але гэта толькі пачатак. Хаця б зрабіць гэта на галоўных вуліцах у гістарычным цэнтры. Ён у нас цяпер аніякі. З падобнай прапановай у аблвыканкам яшчэ летась звярталася каардынатарка аргкамітэту па стварэнні БХД Таццяна Севярынец. Разам з аднадумцамі яна правяла вялікую пошуковую працу ў архівах і перадала матэрыялы сваіх даследаванняў уладам.