Лічыў, што беларускай культуры уласьцівы гераізм

20 фактаў пра Ўладзімера Конана, філёзафа нацыянальнага адраджэньня Беларусі. 23-га красавіка выдатнаму навукоўцу, культуролягу, літаратурнаму крытыку і філёзафу Ўладзімеру Конану споўнілася б 85 гадоў. У савецкія часы вымушана, як і ўсе калегі, цытаваў клясыкаў марксізму, але крытычна ставіўся да савецкага ладу і быў ідэолягам беларускага нацыянальнага фундамэнталізму. Яшчэ ў брэжнеўскія часы выдаў манаграфію пра крытыка Адама Бабарэку, у якой абараняў прадстаўнікоў літаб’яднаньня «Ўзвышша», называючы менавіта іх найлепшымі прадстаўнікамі беларускай культуры. 1. Лічыў, што беларускай культуры, як ніякай іншай, уласьцівы гераізм і трагічнасьць«. . . Гераічны прарыў зь нябыту ў небыцьцё. Гераізм і трагічнасьць — даўно заўважаныя прыкметы беларускай нацыянальнай культуры. Трагізм незакончанасьці творчага выяўленьня: тады, калі яно пачалося занадта позна, як у Багушэвіча і шмат каго зь яго пасьлядоўнікаў-нашаніўцаў; і асабліва тады, калі жыцьцё абрываецца ў пачатку творчага ўзыходжаньня, як гэта сталася з Гмыракам».