![]()
Кароткая гісторыя таемных арганізацый. Створаная расейскім царызмам каланіяльная імперыя не была падобная да іншых імперый, пра гэта ведаем з падручнікаў гісторыі. Тагачасныя брытанскія альбо французскія калоніі звычайна знаходзіліся далёка за морамі і акіянамі. Расея ж захапіла суседнія народы, якія часам мелі падобную мову і веру. Гэта дазваляла царскім каланізатарам маскаваць прыгнёт, навязваць паняволеным народам расейскую гісторыю і культуру. Беларусаў-ліцьвінаў хацелі пераканаць, што яны таксама «русские», што жывуць не ў чужой, а ў сваёй дзяржаве. Але на землях былога Вялікага Княства Літоўскага не спынялася змаганне за свабоду. Пра вызваленне роднага краю ад расейскага панавання марылі многія студэнты і выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта, а таксама іхнія аднадумцы па ўсёй Літве-Беларусі…Мары філаматаўНа летніх вакацыях 1817 года два віленскія студэнты — Адам Міцкевіч з Наваградка і Тамаш Зан з-пад Маладзечна — вырашылі згуртаваць сяброў у таемную патрыятычную суполку.