Павел Севярынец: Хрыстос уваскрос - і Беларусь уваскрэсьне!

Лідэр БХД Павел Севярынец павіншаваў беларускіх католікаў і пратэстантаў з Вялікаднем, а праваслаўных - з Вербнай нядзеляй. - Братоў і сёстраў каталікоў і пратэстантаў віншуем са сьветлым сьвятам Уваскрасеньня, праваслаўных - зь Вербнай нядзеляй!Ісус Хрыстос узяў наш грэх на крыж, памёр і уваскрос. Тыя, хто творыць зло, не выносяць крыжа і баяцца яго, бо крыж сьведчыць пра іх вечную паразу. А для вернікаў і людзей добрай волі крыж - не толькі знак пакутаў, але і сімвал найвялікшай перамогі ў гісторыі чалавецтва. Хрыстос уваскрос - і Беларусь уваскрэсьне!