![]()
Aрцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі - пра значанне крыжа для вернікаў, сэнс Велікоднага свята. Беларускае Радыё Рацыя распытала арцыбіскупа, мітрапаліта Менска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча пра значанне крыжа для вернікаў, пра сэнс Велікоднага свята, пра сутнасць хрысціянскага выхавання. - Жыць з крыжам, быць ва ўладаранні крыжа і яго магутнасці, ці ён у полі, ці на касцёле або царкве, жыць з крыжам і побач крыжа, прывітацца словам Божым, адыходзіць з ім у апошнюю дарогу… У той прасторы, у якой вы нарадзіліся ў Адэльску — з крыжам і верай Вы былі ад дзяцінства. Якую ролю адыгрывае сям’я – у часы такога бязбожнага наступу, які меў тады назву «камунізм», зараз прымае іншыя формы… Як Ваша сям’я бараніла тое СВАЁ? Якія ў Вас практычныя парады людзям да сённяшняй паралелі?– Дзякуй за гэтае пытанне. Яно вельмі, вельмі актуальнае. Гэты год у пастырскай праграме Каталіцкага касцёла ў Беларусі гэта год сям’і – сям’я як крыніца надзеі для моладзі. Чаму мы ўзялі такую тэму? У мінулым годзе быў сінод прысвечаны моладзі, а таксам быў сусветны кангрэс сям’і ў Ірляндыі.