![]()
Велікодныя віншаванні даслалі ўсім вернікам архірэі Гарадзенскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Біскуп гарадзенскі Аляксандар Кашкевіч нагадаў у сваім Слове Добрую вестку, якая захоўваецца ў Святым пісанні, пра ўваскрасенне Хрыста, а таксама нагадаў пра аснову хрысціянскае веры, якая адкрылася ў гэты дзень, перадае «Радыё Рацыя». – Браты і сёстры, паўстанем з памерлых! Езус пацвердзіў вялікую таямніцу веры, што сапраўды з’яўляецца Богам-чалавекам. Ён чалавек – таму змог памерці за нас. Ён Бог – таму змог уваскрэснуць. Уваскрасенне – фундамент надзеі, якая так неабходна ў сітуацыі, калі разнастайныя турботы ўрываюцца ў нашае жыццё. А дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Язэп Станеўскі ў сваім віншавальным Слове больш звяртаўся да моладзі. Ён спытаў: ці чытала гарадзенская моладзь адгартацыю Папы Рымскага Францішка „Cristus vivit”? Гэты зварот пантыфіка кажа пра новыя задачы і магчымасці для моладзі ў веры. – Вы – маладыя – гэта цяпер Бога. Таму не толькі будуйце планы на будучыню, але і зрабіце ўсё, каб вашае цяпер было дарогай Касцёла.